Аршанскі лён – у далёкі Мадрыд

На мінулым тыдні сейбіты Арэхаўскага льнозавода прыступілі да масавай сяўбы лёну. Напярэдадні на плошчах у 700 гектараў быў праведзены поўны комплекс агратэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы глебы, уключаючы ў сябе закрыццё вільгаці і ўнясенне мінеральных угнаенняў. Прыблізна каля 60% плошчаў будзе засеяна насеннем айчыннай вытворчасці, астатнія – замежнымі гатункамі гэтай культуры. Сёння тут  ужо засеяна  60 гектараў.

Трэба адзначыць, што сёлета рашэннем Аршанскага  райвыканкама льнозаводу былі выдзелены палі, найбольш спрыяльныя па свайму складу для вырошчвання гэтай культуры. Кожны з -адзінаццаці занятых на пасяўных работах механізатараў  у поўнай меры адчувае  ўскладзеную на яго адказнасць і таму стараецца выканаць даручанае ў максімальна сціслыя тэрміны, а гэта ўсяго дзесяць дзён. Па словах дырэктара прад-прыемства Раісы Уладзіміраўны Івановай, з пастаўленай задачай у поўнай меры  спраўляюцца тры  пасяўных агрэгаты нямецкай фірмы “Лемкен”, набытых за бюджэтныя грошы. Тэхніка даручана вопытным механізатарам Сяргею Маслянкову, Аляксею  Іванову і  Канстанціну Стульба. Кожны ранак аратыя ўважліва аглядаюць- тэхніку, разам з кіраўніком ільнозавода (глядзіце здымак) абмярковўваюць узнікшыя пытанні, каб да выезду ў поле зняць усе заўвагі адносна працэсу сяўбы.

План   пасяўной кампаніі  тут  прадуманы да дробязяў, у тым ліку і пытанні двухразовага харчавання сейбітаў, якое падвозіцца прама ў поле. Увага да лю-дзей акупляецца іх добрасумленнымі адносінамі да работы. З надыходам устойлівага цяпла ў полі на культывацыі глебы і  ўнясенні комплексных мінеральных угнаен-няў шчыра працавалі Віктар Пацёмкін, Канстанцін Стульба, Сяргей Каплун, Сяргей Цімашкоў, Ігар Карпіцкі, Аляксандр Грышман, Васіль Карчэмны, Сяргей Маслянкоў. А зараз, у разгар пасяўной, тут заняты Аляксей Іваноў, Сяргей Маслянкоў, Канстанцін Стульба, Сяргей Дудараў і Аляксандр Нікіцін. Каб усе агрэгаты працавалі спраўна, працэс  палявых работ кантралююць вядучы аграном  Віктар Донюш і  механік па  машынна-трактарным парку  Кірыл Вітвер (на здымку злева направа разам з Аляксандрам Грышманам).

Што датычыцца пера-працоўкі льновалакна, то работа ў гэтым напрамку на заводзе арганізавана ў дзве змены двума патокамі. У працэсе задзейнічаны  цэх па пераапрацоўцы трасты і палова ўчастка льновалакна (глядзіце здымак). На сённяшні дзень на прадпрыемстве ў наяўнай колькасці – двухгадовы запас ільнотрасты. Яе рэалізацыя ідзе поўным ходам, і не толькі прадпрыемствам вобласці, у прыватнасці Лёзненскаму  льнозаводу. У мінулым годзе арэхаўчане адгружалі льновалакно на экспарт  праз  Аршанскую, Шклоўскую і Дзятлаўскую льнобазы, а некалькі дзён таму на прадпрыемства прыйшла радасная навіна: прадукцыя  шасці беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку і льновалакно з біркамі Арэхаўскага льнозавода, адзначана  міжнародным прызам “За лепшую гандлёвую марку”. Прэстыжная ўзнагарода, прыз новага тысячагоддзя, шляхам апытання, праве-дзенага сярод 8 тысяч членаў клуба, лідэраў гандлю з 95 краін свету, бу-дзе ўручана  прадстаўнікам прад-прыемства ў чэрвені бягучага года ў іспанскім горадзе Мадрыдзе за  высакаякасны імідж уласнай гандлёвай маркі ў сваёй галіне.

Вышэйадзначанае яшчэ раз сведчыць пра тое, што наш аршанскі лён – высокатэхнічная культура, якая здольна канкурыраваць  сваімі якаснымі ўласцівасцямі  на міжнароднай арэне.

Л. ГАТОЎСКАЯ.

Добавить комментарий