Выдатнікі адукацыі

У першыя дні кастрычніка пройдуць два цудоўныя святы: Дзень пажылых людзей і Дзень настаўніка. Абодвы яны маюць непасрэднае дачыненне да педагогаў-ветэранаў Аршанскага раёна.

(store.nrm.org)

На сёння огаў-ветэранаў аб’ядноўвае 340 педагогаў. Менавіта яны, пасівелыя, вопытныя і мудрыя, на працягу многіх гадоў верай і праўдай служылі выхаванню маладога пакалення Аршаншчыны. Словы “школа”, “настаўнік”, паняцці “першы ўрок”, “першае верасня” не штосьці далёкае, забытае, а ўсё іх жыццё. На працягу доўгага педагагічнага шляху іх аб’ядноўвалі творчы падыход і бязмерная любоў да сваёй прафесіі, якая, па меркаванні гэтых закаханых у настаўніцкую працу людзей, з’яўляецца самай лепшай на зямлі.

Напярэдадні свята хацелася б успомніць імёны самых лепшых, самых актыўных педагогаў-ветэранаў, сярод якіх нямала ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – Таццяна Іванаўна Дзяшковіч з Крапівенскай школы, якая ­адзначыла сваё 95-годдзе, узнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны другой ступені. 91 год споўніўся Пятру Іванавічу Луніну з Дубніцкай школы, ён мае два ордэны Чырвонай Зоркі, два ордэны Вялікай Айчыннай вайны другой ступені і дванаццаць баявых медалёў. Міхаіл Сямёнавіч Палтановіч з Вусценскай школы, які толькі адзначыў сваё 85-годдзе, таксама ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені і дванаццацю медалямі.

Высокае званне “Выдатнік адукацыі” атрымалі ў розны час педагогі: Ганна Васільеўна Мацкевіч, Зоя Андрэеўна Вараб’ёва (Арэхаўская школа), Зінаіда Якаўлеўна Вало­дзька (Копыская школа), Якаў Акімавіч Зарыцкі (Ларынаўская школа), Віктар Сямёнавіч Картавенка (Стайкаўская школа), Людміла Кірылаўна Баркоўская (Гразінская школа), Любоў Паўлаўна Ганчар, Аляксандра Мяфодзьеўна Мяжуева, Уладзімір Трыфанавіч Лявонаў (Вусценская школа), Ларыса Рыгораўна Герман (Пішчалаўская школа), Тамара Васілеўна Розенберг (раа), Людміла Іванаўна Левашова (Бабініцкая школа).

Ганаровае званне­ “Заслужаны настаўнік Беларусі” прысвоена Людміле Міхайлаўне Навуменцы з Арэхаўскай школы, Раісе Пятроўне Туравец са Стайкаўскай школы, Ніне Іванаўне Лабанавай са Смальянскай школы. А Валянціна Ерамееўна Краснік і Фаіна Паўлаўна Панцялеева з Арэхаўскай школы з’яўляюцца як “Выдатнікамі адукацыі”, так і “Заслужанымі настаўнікамі”.

Дырэктар школы… Які дырэктар – такая і школа. Я думаю, гэта ніхто не будзе аспрэчваць. Многія з іх аддалі гэтай справе ад пяці да дваццаці гадоў жыцця. Яны, цудоўныя педагогі, кіраўнікі, заўсёды ўмела кіравалі калектывам настаўнікаў і вучняў, знахо­дзілі выхад з любой складанай сітуацыі. Сярод іх Рыгор Веньямінавіч Руманоўскі (Балбасаўская школа), Эдуард Піліпавіч Насовіч, Уладзімір Іванавіч Баршчоў (Копыская школа), Іван Іванавіч Казлоўскі (Забалацкая школа), Зінаіда Сяргееўна Хайчанка (Панізоўская школа), Міхаіл Канстанцінавіч Чарнышоў (Арэхаўская школа), Мікалай Захаравіч Анікіевіч (Смальянская школа), Іван Васілевіч Гутараў (Вусценская школа), Рычард Восіпавіч Чарлёнак (школа-інтернат), Валянціна Уладзіміраўна Шынкевіч (Крапівенская школа), Кацярына Паўлаўна Фомчанка (Зубаўская школа), Ніна Генадзьеўна Ермачэнка (Межаўская школа), Валянціна Іванаўна Капітанава (Ларынаўская школа), Лі­дзія Іванаўна Стральцова і многія іншыя.

З Днём пажылых людзей, з Днём настаўніка мы віншуем педагогаў-доўгажыхароў. Сярод іх Таццяна Змітраўна Бондарава з Арэхаўскай школы, якой нядаўна споўнілася 100 гадоў, Аляксандра Іванаўна Грышчанкова з Клюкаўскай школы адзначыла ў гэтым го­дзе 98-гадовы юбілей. Адпаведна 92, 91, 89 гадоў споўнілася Марыі Сафронаўне Шчытнікавай са Смальянскай школы, Кацярыне Якаўлеўне Русаковай з Барздоўскай школы, Таццяне Пракопаўне Савіцкай з Вусценскай школы, Настассі Яфімаўне Астахавай з Якаўлевіцкай школы. Па 88 гадоў – Таццяне Сямёнаўне Кароткінай з Клюкаўскай школы, Марыі Васільеўне Карманавай з Бабініцкай школы і Матроне Піменаўне Сафроненцы з Андрэеўскай школы-інтэрната. За свой педагагічны шлях яны вывучылі не адно пакаленне вучняў, многія з іх сталі выдатнымі настаўнікамі. Жывіце доўга, хай любяць вас вашы дзеці і ўнукі, а вучні памятаюць вас і стараюцца быць падобнымі.

Хочацца таксама ска­заць некалькі слоў пра педагогаў-ветэранаў, якія, пайшоўшы на заслужаны адпачынак, працягваюць весці актыўную грамадскую дзейнасць. Зінаіда Сяргееўна Хайчанка кіруе раённым аб’яднаннем ветэранаў, Рычард Восіпавіч Чарлёнак – старшыня раённай арганізацыі педагогаў-ветэранаў. Пры школах раёна створаны 13 пярвічных арганізацый ветэранаў. Самымі актыўнымі кіраўнікамі з’яўляюцца Валянціна Міхайлаўна Масакова (Юрцаўская школа), Пётр Іванавіч Агафонаў (Арэхаўская школа), Любоў Паўлаўна Брэцкая (Панізоўская школа), Святлана Анатольеўна Пашкевіч (Высокская школа), Галіна Аляксандраўна Віткоўская (Пішчалаўская школа), Рыма Анатольеўна Каласоўская (Копыская школа).

Узначальваюць цэхавыя ветэранскія арганізацыі ў аграгарадках раёна Вера Дарафееўна Войтава, Валянціна Уладзіміраўна Шынкевіч, Кацярына Паўлаўна Фомчанка, Ніна Генадзьеўна Ермачэнка. Актыўнымі ўдзельнікамі раённага хору ветэранаў з’яўляюцца З.С. Хайчанка, Р.В. Чарлёнак, В.Д. Войтава, М.Н. Насовіч і іншыя.

У гэтым артыкуле нельга назваць імёны ўсіх, таму, дарагія ветэраны педагагічнай працы, мы схіляемся перад вашым майстэрствам і высокім прафесіяналізмам. Вы не толькі выдатна ведаеце свой прадмет, але і змаглі данесці свае веды да вучняў. За гэта вам вялікі дзякуй.

Раённы савет ветэранаў педагагічнага руху шчыра віншуе ўсіх настаўнікаў Аршан­шчыны са святам!

В. Капчэўская,

намеснік старшыні раённага савета арганізацыі педагогаў-ветэранаў.

Добавить комментарий