У Аршанскім раёне сустракалі Масленіцу

Масленіца — самае вяселае і шумнае народнае свята. Яго сімваламі лічацца сонца, бліны і пудзіла Масленіцы.

16 сакавіка ў аграгарадку Вусце прайшло раённае свята «Шырокая Масленіца». На пляцоўцы каля Усценскага сельскага Дома культуры разгарнуліся народныя гулянні, прысвечаныя провадам зімы і сустрэчы вясны, тэатралізаваны паказ і канцэртная праграма ўстаноў культуры Аршанскага раённага Цэнтра культуры.


Сустракалі вясну і вучні сярэдняй школы № 18 г.Барані.

На масленічнай экскурсіі ў Дукорскім маентку іх чакаў спектакль «Масленіца» ў традыцыйным лялечным тэатры «Батлейка», сустрэча з Хатнікам, майстар-клас па стварэнню лялькі Марэны, а таксама танцы, гульні, спальванне лялькі ў суправаджэнні жывой музыкі. Акрамя таго, яны пабачылі дом-пярэкрут, браму, зграю, заасад, 400-гадовы дуб, выставу рэтрааўтамабіляў і сярэднявечнае гарадзішча.

Падрыхтавай Віктар САСНОЎСКІ.