З Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
12 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

А. Чаркасаў, М. Кажамяка, К. Раўкова, А. Ліцвінаў. Знамённая група гімназіі № 1 імя Г. В. Сямёнава.
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх нас. Сімвалы нашай дзяржавы ўмацоўваюць пераемнасць пакаленняў, аб’ядноўваюць прадстаўнікоў розных народаў, якія пражываюць на тэрыторыі нашай Радзімы, у імкненні зрабіць яе адзінай, моцнай, развітай дзяржавай.
Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь будзе шырока адзначацца ў нашым рэгіёне. Пачнуцца мерапрыемствы з узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на будынку Аршанскага райвыканкама. Запланаваны выставы, літаратурныя вечары, пазнаваўча-гульнёвыя праграмы, вечары сямейнага адпачынку, прагляд кінафільмаў, тэатралізаваныя мерапрыемствы, танцавальна-забаўляльныя праграмы ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі, у музеі У. С. Караткевіча, музеі драўлянай скульптуры рэзчыка С. С. Шаўрова, Ваенна-гістарычным музеі імя Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонава, этнаграфічным музеі «Млын», у гарадскім Цэнтры культуры «Перамога», гарадскім Палацы культуры «Орша», ва ўстанове культуры «Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», Доме культуры г. п. Балбасава.
12 мая актывісты БРСМ правядуць акцыю «Роднае народнае» каля будынка Аршанскага райвыканкама, будуць раздаваць сувеніры з выявай нацыянальнага сцяга. Кожны з нас зможа стаць удзельнікам усенароднага свята – свята краіны. Гэта акцыя сімвалізуе непарыўнасць і сувязь пакаленняў, традыцый, народную памяць, гордасць за нашу Радзіму.
Паважаныя жыхары Аршаншчыны! Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэтыя свяшчэнныя сімвалы дзяржаўнасці адлюстроўваюць нацыянальныя, гістарычныя і духоўныя рысы беларусаў. Яны напаўняюць нашы сэрцы гордасцю за Радзіму!
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Ігар Мароз,
старшыня Аршанскага райвыканкама.
Іна Хамутоўская,
старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў.

Паважаныя жыхары Аршанскай зямлі! Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэта адна з тых дат, якія аб’ядноўваюць нацыю, выяўляюць дух народа, сімвалізуюць яго мінулае, сучаснае і будучае. Сённяшні дзень звязвае ў адно цэлае працоўныя подзвігі і баявыя перамогі, навуковыя адкрыцці і культурныя дасягненні беларускага народа.
Ад усёй душы жадаем вам, дарагія землякі, здароўя ,сямейнага шчасця, радасці. Міру вам, дабрабыту і новых стваральных здзяйсненняў на карысць Радзімы!
Глеб Гулянкоў,
Аляксандр Міхно,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Барыс Ціхаміраў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Фота С. Сляпцова.
