Школьны сад

Садзі сады і ў маладосці, і ў старасці!” – так гаворыць народная мудрасць. Педагагічны калектыў Запольскай сярэдняй школы-сада разам са сваімі вучнямі вырашылі закласці школьны сад. Такім чынам, на прышкольным участку было пасаджана 22 яблыні розных гатункаў.

Першае дрэўца было пасаджана дырэктарам школы Валянцінай Васільеўнай Іўко. Затым “эстафету” перанялі вучні. Найбольшай актыўнасцю вылучаліся рабяты шостага і восьмага класаў.  У школьным садзе нават ёсць імянныя дрэўцы. Яблынькі  пад сваімі ўласнымі імёнамі пасадзілі  Атрашкевіч Дзіяна і Ястрабава Ірына. Даглядаць  за маладым садком  даручылі  загадчыку прышкольнага ўчастка Алене Аляксееўне Масальскай.

М. КРЫВЯНКОВА

Добавить комментарий