У Оршы прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу

У гарадскім дзіцячым парку «Казачная краіна» прайшлі літаратурныя чытанні «І не знікаць паэтам вечна», прысвечаныя памяці беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

На пляцоўцы каля помніка літаратурнага дзеяча прысутнічалі супрацоўнікі бібліятэкі ім. А. С. Пушкіна, кіраўніцтва філіяла музея У. С. Караткевіча, члены літаратурнага аб’яднання «Дняпроўскія галасы» і вучні сярэдняй школы № 5, якую раней скончыў і сам класік. З прывітальным словам да школьнікаў звярнулася паэтэса Вольга Крываносава.

– Мэта мерапрыемства – нагадаць жыхарам горада пра нашага таленавітага суайчынніка. Сучасныя паэты чытаюць невялікія вытрымкі з прозы літаратурнага дзеяча, напрыклад, з аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» і лірычныя творы, паколькі ён вельмі прыгожа апісвае прыроду Аршаншчыны, – распавядала загадчык філіяла музея У. С. Караткевіча Анастасія Корбан.

На творчай сустрэчы з вершамі, прысвечанымі Уладзіміру Сямёнавічу і скульптару, які стварыў помнік знакамітаму пісьменніку, Ігару Голубеву, выступілі паэты аб’яднання «Дняпроўскія галасы».

Проза і паэзія Уладзіміра Караткевіча заўсёды актуальная, нягледзячы на час, калі яна чытаецца, паколькі адкрывае новыя фантастычны свет і перадае вопыт аўтара з пакалення ў пакаленне.

Ангеліна ДАНЦОВА,
3 курс, факультэт журналістыкі БДУ.
Фото автора.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.