Слова са справамі не разыходзіцца

Не так даўно мне давялося пабываць у Копысі. Праязджаючы па вуліцах гарадскога пасёлка, мне міжволі ўспомніліся словы Прэзідэнта з яго нядаўняга Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, маўляў, у шматлікіх месцах Гродненскай, Брэсцкай, Гомельскай абласцей можна памыліцца, падумаўшы, што гэта Заходняя Еўропа, дзе зямля ва ўласнай маёмасці.

Ад душы парадаваўся, што ёсць такія месцы (дарэчы, іх таксама шмат) і на Віцебшчыне, і ў нас – на Аршаншчыне. Вось і на тэрыторыі гарадскога пасёлка чысціня і ўтульнасць, цвітуць сады. Тут размешчаны новы цэх па вытворчасці цвёрдых сыроў ААТ “Аршанскі малочны камбінат” і зусім малады Аршанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў па вытворчасці піламатэрыялаў. А гэта ж не проста сучасныя прадпрыемствы, падумаў я, а яшчэ і дадатковыя працоўныя месцы для жыхароў, магчымасць зарабляць грошы. Нездарма Прэзідэнт гаворыць: “Сёння галоўнае – гэта вытворчасць”.

З задавальненнем я зазірнуў у салон-магазін Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў г.п. Копысь, нават набыў адзін з беларускіх сувеніраў. А які прыгожы мост пралёг цераз Днепр у гэтым мястэчку! Ды і рух па аўтамагістралі, адзначыў я, даволі інтэнсіўны: ездзяць легкавыя аўтамабілі, фуры. Здзіўляцца гэтаму не прыходзіцца: мост аб’яднаў Віцебскую і Магілёўскую вобласці, Аршанскі і Шклоўскі раёны, Копысь і Александрыю. Жыццё тут закіпела. Нямала ў гарадскім пасёлку і аматараў падарожжаў, якія імкнуцца на свае вочы паба­чыць знакаміты гістарычны Пятроўскі вал – прыклад развіцця турызму на Беларусі, якому наш Прэзідэнт таксама надае ўвагу.

І сапраўды, верна кажа кіраўнік дзяржавы, што нам трэба прыво­дзіць у парадак нашы землі. Копысь зараз проста прыгажуня, дзе можна працаваць, жыць, выхоўваць дзяцей.

У. Цішкоў,

жыхар Оршы.

Добавить комментарий