З вясёлымі ўсмешкамі і з радасцю

У Оршы стала добрай традыцыяй праводзіць гарадскія святы. І “чаму ж нам не пець, чаму ж не гудзець, калі ў нашай хатачцы парадак ідзець”, так і хацелася заспяваць, трапіўшы ў мінулую нядзелю на плошчу Калегіума іезуітаў, дзе праходзілі масавыя гулянні ў гонар прафесійнага свята – Дня работнікаў лёгкай прамысловасці.

Яно і праўда. Дзякуючы створанай у цэнтры горада зялёнай зоне, узведзенаму летняму амфітэатру, вялікаму арсеналу пастановачных сродкаў і, безумоўна, шматлікай колькасці творчых калектываў мастацкай самадзейнасці ў аршанцаў ёсць цудоўная магчымасць выдатна правесці вольны час, адпачыць і павесяліцца. Ды і выпадак на гэты раз быў добры. Орша – гэта ж горад нявест, на льнокамбінаце іх – тысячы, на фірме “Світанак”, на СП “Дынама Програм Орша”, ЧУП “Ніць” – сотні. Як жа не павіншаваць нашых аршанскіх белашвачак, ткачых, прадзільшчыц – усіх, каму мы абавязаны разнастайнасцю выпускаемага адзення для дзяцей, жанчын і мужчын?!

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №66 за 14 июня 2012 года).

Людміла Маршаловіч.

Фотарэпартаж Н. ТУРОК і Л. Людмінай.

Добавить комментарий