У музеі У. С. Караткевіча дзейнічае выстава «Фонды музея Аршанскага»

Сёлета спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста, кінасцэнарыста, перакладчыка і крытыка. З гэтай нагоды музей класіка запрашае наведаць выставу «Фонды музея Аршанскага».

У экспазіцыі ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены прадметы, якія захоўваюцца ў фондавых зборах установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» і распавядаюць пра жыццё і творчасць Уладзіміра Сямёнавіча. Сярод іх – прадметы гардэроба пісьменніка, асабістыя дакументы, малюнкі, лісты да родных і сяброў, рукапісы вершаў, першыя часопісныя і кніжныя публікацыі знакамітых твораў і рэдкія фотаздымкі. Дапаўняюць дадзены шэраг прадметаў ілюстрацыі да такіх твораў, як «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чазенія», «Ладдзя Роспачы» і інш.

Выстава будзе дзейнічаць да 30 лістапада.

Адрас: вул. Уладзіміра Леніна, 26.

Час працы: 10.00-19.00 штодня, апрача панядзелка.

Кантактны тэлефон: 8(0216) 51-18-49.

Н. СМАЛЯКОВА,
старшы навуковы супрацоўнік Аршанскага музея У. С. Караткевіча.