11 снежня у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі адбудзецца адкрыццё выставы «Магія гуашы»
11 снежня ў 15.00 у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё сумеснай выставы Людмілы і Міхася Цыбульскіх «Магія гуашы».

У экспазіцыі прадстаўлены дэкаратыўныя кампазіцыі, эскізы тканін і дываноў, пленэрныя эцюды, якія былі створаны ў розныя перыяды творчасці мастакоў.
Выстава працягнеца па 11 студзеня.
Адрас: вул. Уладзіміра Леніна, 6а, другі паверх (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі).
Час працы: 10.00-19.00 штодня, акрамя панядзелка.
Кантактны тэлефон 8(0216) 56-37-50.
Н. КАЧАНАВА,
старшы навуковы супрацоўнік
Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі.
