ІМЧЫЦЬ МАШЫНА З ЗЕРНЕМ…

Па вясковай дарозе імчыць грузавая машына. Толькі бачна, як клубы пылу з-пад калёс уздымаюцца ў паветра. Гэта вадзіцель адкрытага акцыянернага таварыства “Маяк Высокае” Юрый Аляксандравіч Сафонаў (на здымку) на сваім МАЗе спяшаецца з поля на зернесушыльны комплекс. У прычэпе машыны вельмі важны груз – збожжа, якое неабходна перавезці не толькі аператыўна, а і якасна, з мінімальнымі стратамі.

З гэтай сур’ёзнай задачай Юрый Сафонаў спраўляецца выдатна. Па стане на 6 жніўня ён перавёз 1494 тоны зерня, за што яго імя было занесена ў спіс лепшых хлебаробаў Аршаншчыны, занятых у сёлетнім жніве на адвозцы збожжа. Але Юрыю Аляксандравічу пра асабістыя поспехі на хлебнай ніве і падумаць няма калі. У такую гарачую пару для яго, як і ўсіх аграрыяў краіны, на першым плане – убраць хлеб з палёў.

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий