ЗА ВЕДАМІ Ў АБНОЎЛЕНУЮ ШКОЛУ

Шчаслівыя, усмешлівыя, па-святочнаму апранутыя хлопчыкі і дзяўчынкі з восеньскімі кветкамі ў руках спяшаліся першага верасня на сустрэчу з роднай Роска-Сялецкай школай і сваімі настаўнікамі. Многія з іх шчыра здзіўляліся: “Няўжо за такі кароткі час іх родная alma-mater стала яшчэ больш прыгожай і ўтульнай?!” І сапраўды яе было не пазнаць.

За тры летнія месяцы па ініцыятыве Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Аршанскага раённага выканаўчага камітэта тут быў зроблены рамонт: заменены ўсе аконныя рамы, перасцелена падлога, падведзены водаправод і санвунзел, з дапамогай упраўлення адукацыі аблвыканкама абсталяваны камп’ютарны клас, а таксама завезена новая мэбля.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №100 за 4 сентября 2012 года).

Настасся Аляксандрава.

Фота аўтара.

Добавить комментарий