Віцебскія рарытэты ў Касцюковічах. Як будзе прастаўлена Віцебшчына ў сталіцы літаратурнага свята?

Літаратары, бібліятэкары, журналісты, народныя майстры, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і сферы культуры рыхтуюцца годна прадставіць паўночны рэгіён на XXXIII свяце Дней беларускага пісьменства, якое пройдзе 5-6 верасня ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці.

На пляцоўцы «Фестываль кнігі і друку» Віцебская вобласць будзе прадстаўлена выставай кніг нашых пісьменнікаў пра жанчын, і асобна – творчасць жанчын-літаратараў. Адбудуцца творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, – паведамілі «ВВ» у галоўным упраўленні ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі аблвыканкама. – Таксама народныя майстры з Аршанскага, Сенненскага, Лёзненскага раёнаў праставяць свае вырабы на пляцоўцы Горада майстроў.

Акрамя мастацкай літаратуры павільён Віцебшчыны дапоўняць перыядычныя выданні, рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі. Рэдакцыя абласной газеты «Витебские вести» прадставіць экспазіцыю «Лёс жанчыны – лёс Радзімы», створаную ў тым ліку з дапамогай штучнага інтэлекту. Выстава ўжо пабывала ў многіх мясцінах рэгіёну і, упэўнены, на свяце пісьменства знойдзе сваіх прыхільнікаў.

Упершыню на Дні беларускага пісьменства будзе працаваць павільён рэдкай кнігі і «кабінет пісьменніка», – рассказала дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян. – Аршанская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма прадставіць асабістыя рэчы пісьменніка Янкі Сіпакова, дакументы і фотаздымкі з яго архіва, выставу яго кніг да 90-годдзя з дня нараджэння паэта, публіцыста, нашага земляка. Мы падрыхтавалі эксклюзіўную экспазіцыю «Віцебск і кніга: рарытэтныя краязнаўчыя выданні ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў». Наведвальнікі віцебскага павільёна пазнаёмяцца з пачаткам кнігавыдавецкай дзейнасці ў Віцебску, матэрыяламі аб дзейнасці Віцебскай губернскай друкарні, выпускамі дарэвалюцыйных віцебскіх газет, убачаць «Памятныя кніжкі Віцебскай губерніі», статыстычныя зборнікі. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць гісторыка-юрыдычныя матэрыялы актавых кніг, выпушчаныя Віцебскім архівам старажытных актаў. Гэта найбуйнейшае серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Усходняй Беларусі XVI-XVIII стагоддзяў.

Цікавай будзе і экспазіцыя пра слыннага краязнаўцу і кнігавыдаўца Аляксея Сапунова. Жамчужынай лічыцца трохтомнік «Віцебская даўніна» — гэта выданне ў паліграфічным дачыненні з’яўляецца лепшым у кнігавыданні Беларусі XIX стагоддзя.

Вось такіе рарытэты можна пабачыць ужо ў суботу ў Касцюковічах. У рамках Дня беларускага пісьменства на галоўнай сцэне пройдзе ўрачыстае адкрыццё і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Але хто патрапіць у лік пераможцаў гэтага года – інтрыга захоўваецца да апошняга моманту.

4 верасня да пачатку афіцыйных мерапрыемстваў адкрыецца міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў і рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Касцюковіцкія чытанні — 2026».

Фото Сергея СЛЕПЦОВА.