У Оршы 5 лістапада адбудзецца адкрыццё выставы «Ладдзя жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча»
5 лістапада ў 16.00 у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу мастакоў Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Еўразійская мастацкая садружнасць».

Праект прысвечаны літаратурнай спадчыне Уладзіміра Караткевіча, яго любові да Беларусі, яе гісторыі, прыроды і культурных традыцый. На выставе будуць прадстаўлены карціны, прысвечаныя Уладзіміру Сямёнавічу, яго творам, а таксама мясцінам, звязаным з яго жыццём і творчасцю.
Экспазіцыя «Ладдзя жыцця і творчасці Уладзіміра Караткевіча» будзе прадстаўлена на дзвюх культурных пляцоўках Оршы: Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі і ў музеі У. С. Караткевіча.
Выстава працягнецца па 27 снежня.
Адрас: вул. Уладзіміра Леніна, 6а.
Час працы: з 10.00 да 18.00 штодня, акрамя панядзелка.
Кантактны тэлефон 8(0216) 56-37-50.
Г. ХУДАЛЕЕВА,
навуковы супрацоўнік
Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі.
