У Оршы 26 лістапада пройдуць мерапрыемствы да дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада споўніцца 96 год з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

З нагоды гэтай даты ў Оршы пройдуць святочныя мерапрыемствы:

  • 11.00 – у дзіцячым парку «Казачная краіна» адбудзецца мітынг каля помніка У. С. Караткевічу;
  • 12.00 – філіял «Аршанскі музей У. С. Караткевіча» запрашае на літаратурную гасцёўню «Быў. Есць. Буду.»;
  • 14.30 – прэзентацыя выставы жывапісу «Ладдзя творчасці і жыцця Уладзіміра Караткевіча» мастакоў Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Еўразійская мастацкая садружнасць».

Уваход вольны.

Ул. інф.
Фота Сяргея СЛЯПЦОВА.

Поўная перадрукоўка тэксту і фатаграфій забаронена. Частковае цытаванне дазволена пры наяўнасці гіперспасылкі.