Узрост працы не перашкода

На новым малочнатаварным комплексе адкрытага акцыянернага таварыства “Роскі Сялец”, дзе ёсць даільная зала, памяшканні для пагалоўя дойнага статка і ўтрымання сухастойных жывёл, па-сучаснаму абсталяваны бытавыя памяшканні, працуе малады і згуртаваны калектыў. Але ніякай папраўкі на ўзрост у рабоце няма. На МТК усе працэсы павінны праходзіць зладжана.

Крыху больш чым за паўгода заатэхнікам-селекцыянерам і выконваючай абавязкі загадчыка комплексу працуе Настасся Аляксандраўна Шынкевіч (на здымку). Мэтанакіравая, актыўная, нераўнадушная, адказная. Так коратка характарызуюць маладога спецыяліста работнікі МТК ААТ “Роскі Сялец”.

Яна з першых дзён грунтоўна ўзялася за справу. За кароткі тэрмін паспрабавала разабрацца ў невядомых ёй пытаннях, а калі што не атрымліваецца – заўсёды дапамагаюць старэйшыя калегі. Ды і сам дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Мацвееў ніколі не пакіне сам на сам з праблемай.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №34 за 26 марта 2013 года).

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий