ЗАЖГУЦЬ КАШТАНЫ ПРЫГОЖЫЯ СВЕЧКІ

Аршаншчына – Радзіма слынных сыноў і дочак, сярод якіх сусветна вядомыя пісьменнікі, вучоныя і спарстмены. Мы, землякі, беражліва захоўваем памяць пра іх. Нядаўна ў Віцебску стартавала экалагічная акцыя “Пасадзі дрэва ў гонар алімпійскага прызёра”. У паўночнай сталіцы Беларусі пасадзілі сем маладых саджанцаў ліпы. Іх залатыя духмяныя кветкі сімвалізуюць уладальнікаў алімпійскага “золата”. Ахвотна падхапілі эстафету і аршанцы.

Шмат ураджэнцаў Прыдзвіння сталі прызёрамі Алімпіяд розных гадоў. Мы з гонарам успамінаем нашых землякоў: плыўца Сяргея Каплякова, канькабежца Ігара Жалязоўскага і лёгкаатлетку Наталлю Міхневіч. Невялікая алея з прыгожых каштанаў, саджанцы якіх бязвыплатна выдзеліў Аршанскі лясгас, нядаўна з’явілася каля Аршанскага Цэнтра фізічнай культуры, турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі. Удзельнікамі акцыі ў нашым горадзе сталі хлопцы і дзяўчаты з алімпійскіх клубаў, якія працуюць пры школах і Цэнтры.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №59 за 25 мая 2013 года).

Добавить комментарий