У ПАДАРОЖЖА НА папяровым КАРАБЛІКУ

У рамках фестывалю праваслаўнай культуры «Кладезь», які праходзіў у Оршы на працягу амаль тыдня, акрамя канцэртаў, пастановак лялечнага театра, разнастайных экспазіцый, было запланавана правесці і шэраг творчых сустрэч. Напрыклад, юныя аршанцы змаглі бліжэй пазнаёміцца з дзіцячым пісьменнікам Андрэем Смятаніным. Сустрэча з паэтам была арганізавана ў бібліятэцы імя У. Караткевіча ў рамках аднаго з праектаў праваслаўнага фестывалю «Добрыя кнігі».

Дзеткі з аздараўленчага лагера «Востраў скарбаў» (СШ №7) – у бібліятэцы частыя госці. Зусім нядаўна яны сталі ўдзельнікамі цікавага мерапрыемства з конкурсамі і віктарынамі, якое праводзілі пісьменнікі Трафімавы. На гэты раз маленькія аршанцы паспяшылі сустрэцца з папулярным у Расіі і ва Украіне пісьменнікам Андрэем Смятаніным. І не пашкадавалі. Час, праведзены ў кампаніі з Андрэем Віктаравічам, праляцеў у цёплай сяброўскай атмасферы незаўважна і вельмі захапляльна. Удзельнікаў мерапрыемства чакала незвычайная вандроўка ў краіну ведаў на папяровым карабліку, які, дарэчы, быў прызнаны сімвалам расійскіх школьных бібліятэк. Дзве каманды «Матросы» і «Брыганціна» актыўна прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах, з лішкам рыфмавалі словы і адказвалі на самыя каверзныя пытанні, гулялі ў цікавыя развіваючыя гульні, атрымлівалі заслужаныя прызы і знаёміліся з творчасцю Андрэя Смятаніна (кнігі пісьменніка “Забаўны лік”, “Караблік з назвай “Кніга”, “Я сяджу на воблаке” і інш былі прадстаўлены ў бібліятэцы на выставачным стэндзе).

Некалькі слоў пра Андрэя Віктаравіча. Нарадзіўся пісьменнік у Крыму, сёння жыве ў Мінску, пісаць пачаў у 2009 г. Член Саюза пісьменнікаў Рассіі і Беларусі, неаднойчы станавіўся лаурэатам міжнародных літаратурных конкурсаў і быў адзначаны прэстыжнымі прэміямі. Лаурэат IV Міжнароднага конкурсу дзіцячай і юнацкай мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры імя А. Талстога (2011-2012 г.) у намінацыі «Верш для дзяцей» і г. д.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №80 за 13 июля 2013 года).

Надзея МАЛАЧКОВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий