КОЛЬКІ КАШТУЕ ШКОЛЬНЫ ПАРТФЕЛЬ?

Усё добрае калісьці заканчваецца – гэты выраз любяць паўтараць школьнікі напрыканцы самых доўгіх канікул. Здаецца, толькі ўчора прагучаў апошні званок, а ўжо сёння надышла пара зноў збіраць школьны партфель. Вучням выбіраць абноўкі вельмі падабаецца, а вось для бацькоў самы галоўны клопат – знайсці залатую сярэдзіну, каб і якасць пакупак радавала, і кашалёк не зусім “схуднеў”. Самы час адправіцца па гандлёвых кропках нашага горада і пазнаёміцца са школьным асартыментам.

Найперш ідзем на цэнтральны рынак. Тут працуе школьны кірмаш. Відавочны плюс – тавары для вучняў рознага ўзросту прапа- нуюць адразу некалькі аршанскіх гандлёвых арганізацый розных форм уласнасці. Дарослыя замест таго, каб дарэмна губляць час на паходы па магазінах, могуць уважліва і карпатліва выбраць канцылярскія тавары, касцюм дзелавога стылю і форму для заняткаў фізічнай культурай, абутак, партфель ці сумку. На школьных кірмашах пакупнікі знойдуць усё, што неабходна для падрыхтоўкі да навучальнага года і першакласніку, і выпускніку. Нагадаем, што ў суботу, 10 жніўня, школьныя кірмашы пройдуць на вуліцах 60 гадоў БССР і Дзяржынскага. У хуткім часе – 17 і 24 жніўня – жыхароў Аршаншчыны чакаюць і пашыраныя кірмашы ля калегіума іезуітаў.

Пряцяг чытайце ў «АГ» №91, 08.08.2013.

Марына СЯМАШКА. Фота аўтара. НА ЗДЫМКУ: Вольга Дзмітрыевіч дапамагае Максіму Салаўёву выбраць ранец.

Добавить комментарий