МАЛАЕ БАБІНА АДЗНАЧЫЛА СВЯТА ВЁСКІ

malae babinaЖыхары в. Малае Бабіна адзначалі свята вёскі, якое адбылося на плошчы каля сельскага клуба. Людзі на гэта традыцыйнае мерапрыемства збіраюцца заўсёды ахвотна.

Хоць вёска і невялічкая і жывуць тут амаль адны пенсіянеры, у святочны дзень сярод мясцовых жыхароў можна было ўбачыць нямала моладзі – гэта дзеці і ўнукі прыехалі да сваіх бабуль і дзядуль.
Цэнтральнае месца на плошчы займала выстава кветак, на якой свае рознакаляровыя прыгажуні прадставілі Таццяна Біліновіч, Алена Макаронак, Ларыса Кабешава.
На свяце віншавалі старажылаў вёскі, сярод якіх – ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Міхайлавіч Тарасаў, вязень Марыя Мітрафанаўна Камарова, а таксама жывёлаводаў, механізатараў, не толькі тых, якія працуюць у калгасе, але і хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Былі адзначаны вяскоўцы, якія асабліва клапоцяцца аб чысціні і парадку на сваіх дваровых тэрыторыях – гэта Вера Міхайлаўна Ногіна, яе сястра Ніна Міхайлаўна Пруткова. А якія цудоўныя карціны вышывае Алена Аляксандраўна Макаронак! Яна неаднаразова займала прызавыя месцы ў раённых конкурсах.

Працяг чытайце ў «АГ» №99, 27.08.2013.

Л. ГАЛАБУРДА,
дырэктар Бабінскага СДК.

Добавить комментарий