Вам 15-25 лет? Можете принять участие в литературном конкурсе!

“ЛІТАРАТУРНАЯ РУНЬ АРШАНШЧЫНЫ”
Такую назву атрымаў новы раённы конкурс на лепшы літаратурна-мастацкі твор. Яго заснавальнікі і арганізатары: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах мола-дзі Аршанскага райвыканкама, Аршанскі музей У. С. Караткевіча і літаратурнае аб’яднанне Аршаншчыны “Дняпроўскія галасы” – нагадваюць, што конкурс праводзіцца ў адзін тур, з 1 снежня 2013 года да 10 сакавіка 2014 года.

конкурс писателейПошук і падтрымка юных таленавітых аўтараў, прадастаўленне ім магчымасці набыцця новых стасункаў у творчым асяроддзі аднадумцаў, якія цікавяцца літаратурай, павышэнне ўзроўню цікавасці моладзі да літаратуры, заахвочванне да асабістай літаратурнай творчасці, развіццё творчага патэнцыялу і актыўнасці новага пакалення краіны – такія мэты акрэслілі арганізатары конкурсу. Пераможцы будуць вызначаны ў трох намінацыях: “Лепшы паэтычны твор”, “Лепшы празаічны твор” і “Лепшы публіцыстычны твор”. Прыняць удзел у творчым спаборніцтве могуць вучні школ, навучэнцы вучылішчаў і каледжаў, моладзь Аршаншчыны 15-25 гадоў.
Якія ўмовы правядзення конкурсу? Так, удзельнікі намінацыі “Лепшы паэтычны твор” прадастаўляюць на конкурс не больш за тры вершаваныя творы (аб’ём працы – не больш за дзве друкаваныя старонкі). Удзельнікі намінацыі “Лепшы празаічны твор” прадастаўляюць на конкурс апавяданні, навэлы, гумарэскі (аб’ём працы – да 10 старонак фармату А4 друкаванага тэксту, набранага шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў у фармаце 6,0 і вышэй, праз 1,5 інтэрвала з палямі: 3 см злева, 1 см справа, па 1,5 см зверху і знізу). У намінацыі “Лепшы публіцыстычны твор” удзельнікі прадастаўляюць на конкурс эсэ, нарысы, артыкулы (памер – не больш за дзве друкаваныя старонкі).
У верхнім правым вуглу абавязкова пазначце прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка, узрост, навучальную ўстанову, паштовы адрас, адрас электроннай пошты (пры наяўнасці), тэлефон.
Каб прыняць удзел у конкурсе, матэрыялы дасылайце да 10 лютага 2014 г. у Аршанскі музей У. С. Караткевіча па адрасе: вул. Леніна, д. 26 або e-mail: muzejkaratkevicha@yandex.by. Тэлефон для даведак 21-18-49.
Журы конкурсу фарміруе аргкамітэт. Журы складаецца з пяці членаў, якія самі маюць літаратурны досвед.
Вынікі будуць падведзены з 10 па 18 сакавіка 2014 г. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе 21 сакавіка падчас святочнай вечарыны да Сусветнага дня паэзіі ў Аршанскім музеі У. С. Караткевіча. Аўтары твораў, прызнаных лепшымі, будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

Добавить комментарий