Студент колледжа ВГУ им. П. М. Машерова стал лучшим молодежным лидером Оршанщины

На мінулым тыдні было названа імя пераможцы раённага конкурсу на лепшага лідара пярвічнай арганізацыі БРСМ “Лідар – новае пакаленне!” сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Аршаншчыны. На званне найлепшага маладзёжнага лідара прэтэндавалі тры хлопцы: Юрый Хальнянкоў з ліцэя лёгкай прамысловасці, Ягор Лісецкі з механіка-эканамічнага каледжа, Андрэй Мартыновіч з Аршанскага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава – і будучы медык Кацярына Бурак.

IMG_6705Каб стаць лідарам, трэба згуртаваць вакол сябе аднадумцаў, таварышаў, якія падтрымаюць любое пачынанне і дапамогуць перамагчы ў любой справе. Таму падчас некаторых конкурсаў маладзёжным актывістам дапамагала каманда падтрымкі.
Каб выявіць найлепшыя якасці лідараў, арганізатары раённага конкурсу – Аршанскі раённы камітэт БРСМ – падрыхтаваў для ўдзельнікаў разнастайныя выпрабаванні. Найперш журы ацаніла эсэ “Мой поспех – поспех майго грамадскага аб’яднання. Поспех майго грамадскага аб’яднання – мой поспех”. Пасля актавая зала ператварылася ў кіназалу, толькі на экране замест галівудскіх стужак – ролікі пра адзін дзень з жыцця пярвічкі БРСМ. Праявіць творчыя здольнасці, прадэманстраваць дасягненні і расказаць пра сябе моладзь змагла падчас прэзентацыі візітнай карткі. Галоўная задача наступнага іспыту “Багаж лідара” – заваяваць сімпатыі гледачоў, таму кожны з канкурсантаў прапанаваў зале цікавую гульню. У заключным конкурсе – дэбатах “Я лідар!” – удзельнікі разважалі на адну з прапанаваных тэм.
Усе конкурсныя іспыты скончыліся, і цяпер у журы няпростая задача – выбраць пераможцу. Так, трэцяе месца заняў Ягор Лісецкі. На другой пазіцыі – Юрый Хальнянкоў. Адзінай дзяўчыне Кацярыне Бурак журы прысудзіла першае месца. А вось Андрэй Мартыновіч святкаваў перамогу ў конкурсе “Лідар – новае пакаленне!”. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі і дыпломы ад Аршанскага раённага камітэта БРСМ.

Марына СЯМАШКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий