Аршанскі раён адзначае 90-годдзе

Згодна з Пастановай другой сесіі ЦВК БССР 6-га склікання ад 17 ліпеня 1924 года “Аб адміністрацыйна-гаспадарчым дзяленні БССР” былі ліквідаваны паветы і воласці, рэспубліку падзялілі на акругі і раёны. У Аршанскай акрузе – 10 раёнаў, у тым ліку і Аршанскі. Для цікаўных паведамляем: упершыню як самастойная адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка Аршаншчына ўзгадваецца ў 1392 годзе ў сувязі са стварэннем Аршанскага намесніцтва. За сваю багатую гісторыю Аршаншчына была ў складзе Віцебскай зямлі Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расіі.
Орша-ситиНа прасторах Аршаншчыны перакрыжоўваюцца шляхі з Заходняй Еўропы ў Расію і дзяржавы Усходу. Выгаднае геаграфічнае становішча дазволіла Аршаншчыне стаць раёнам з развітай эканомікай і сацыяльна-культурнай сферай. Наш край утрымлівае лідзіруючыя пазіцыі сярод раёнаў вобласці ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Неаднаразова Аршаншчына была ў ліку пераможцаў рэспубліканскага фестывалю-ярмаркі працаўнікоў сяла “Дажынкі”. У раёне працуе 15 сельскагаспадарчых прад­прыемстваў, у тым ліку 2 свінагадоўчыя комплексы: ААТ “Агракамбінат “Юбілейны” і ДП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Задняпроўскі”. Развіццё ў раёне аграпрамысловага комплексу накіравана на тое, каб зрабіць гэту галіну высокаэфектыўнай і канкурэнтаздольнай.

Падрыхтавала М. Сямашка.

ВЯЛІКІ АРТЫКУЛ З АРХІЎНЫМІ ФОТАЗДЫМКАМІ ПРА ТОЕ, ЯКІМ БЫЎ АРШАНСКІ РАЁН У 30-Я ГАДЫ ХХ СТАГОДДЗЯ, А ТАКСАМА АПОВЕД ПРА АРШАНЦАЎ-ГЕРОЯЎ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ ЧЫТАЙЦЕ Ў «АГ» №80 ЗА 17 ЛІПЕНЯ 2014 Г.

Добавить комментарий