«Святочны кірмаш» адбудзецца ў Оршы 19-22 лютага

Напярэдадні Дня абаронцаў айчыны і жаночага дня 8 Сакавіка Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Аршанскага райвыканкама ў Оршы правядзе штогадовую ўніверсальную выставу-кірмаш пад назвай “Святочны кірмаш”.

фото из архива "АГ"

фото из архива «АГ»

З 19 па 22 лютага ў гарадскім Цэнтры культуры свае стэнды разгорнуць больш за 30 удзельнікаў з Віцебска, Мінска, Брэста, Бабруйска і іншых гарадоў краіны. Як заўсёды, сваю прадукцыю на выбар пакупнікоў шырока прадставяць прадпрыемствы нашага рэгіёна і індывідуальныя прадпрымальнікі.
На “Святочным кірмашы” жыхары і госці горада змогуць набыць тавары для дома, адзенне і абутак, прадукты харчавання, касметыку, галантарэю, тэкстыльныя вырабы і многае іншае па цэнах вытворцаў. У рамках мерапрыемства пройдуць акцыі-продажы.
У выставе-кірмашы прымуць удзел такія знакамітыя прадпрыемствы краіны, як «Алеся» – жаночы трыкатаж, «Отико» – абутак, «Элема» – жаночае адзенне. «Витебсктекстильторг» прадставіць тэкстыльныя вырабы вядучых вытворцаў, а прадукты харчавання – «Красный пищевик», «Коммунарка», “Витебский кондитерский комбинат “Витьба”, “Бобруйский мясокомбинат”, “Глубокский молочноконсервный комбинат”, “Верхнедвинский маслосырзавод” и др. На “Святочным кірмашы” таксама запланаваны дэгустацыі, май­стар-класы, паказы мадэляў адзення і г. д.
Афіцыйнае адкрыццё выставы-кірмашу адбудзецца 19 лютага ў 11.00. Кірмаш будзе працаваць з 10.00 да 19.00, а 22 лютага – да 15.00. Так што сустракаемся на “Святочным кірмашы”.

Настасся АЛЯКСАНДРАВА.

Добавить комментарий