У Оршу прыедзе музей-бус

У чацвер, 9 чэрвеня, аршанцы змогуць убачыць незвычайную выставу на колах – у наш горад прыедзе “Музей-бус “Кветкі Вялікай Перамогі”. Гістарычны аўтапрабег па ўсёй краіне – новы сумесны праект БРСМ і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – распачаўся 7 мая ля Кургана Славы.

фото brsm.by

фото brsm.by

Некалькі месяцаў вандроўны музей будзе калясіць па прамысловых і абласных цэнтрах краіны. Маршрут звязвае рэгіёны Беларусі ў той паслядоўнасці, як яны былі вызвалены ад захопнікаў. Каля паўтысячы экспанатаў незвычайнага музея расказваюць пра гісторыю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і выступаюць сведкамі гераізму нашага народа. Плануецца, што музей-бус зробіць прыпынак каля Кургана Бессмяротнасці. Кожны жадаючы зможа наведаць музей на колах, які цалкам інтэрактыўны. А гэты значыць, што ўсе экспанаты можна патрымаць у руках, сфатаграфавацца ў ваеннай форме, што нельга зрабіць у звычайным музеі. Цікава паслухаць і аповед экскурсаводаў.
Для аршанцаў будзе арганізавана насычаная праграма. Жыхары раёна выкажуць свае думкі падчас “Дыялогу пакаленняў”, убачаць выступленні выканальнікаў аўтарскай песні – удзельнікаў раённага этапу фестывалю аўтарскай песні “Кветкі Вялікай Перамогі”. Кожны знойдзе, чым заняцца на маладзёжных пляцоўках.

Марына МАРЫНІНА.

Добавить комментарий