Мікалай Захарэнка і Сяргей Каткоўскі першымі на Віцебшчыне перасягнулі двухтысячны рубеж па намалоце зерня

І зноў спяшаемся на поле сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Ларынаўка”. У суботу, 13 жніўня, старшы камбайнер Мікалай Захарэнка і камбайнер Сяргей Каткоўскі першымі на Віцебшчыне і ў Аршанскім раёне перасягнулі двухтысячны рубеж па намалоце зерня.
znivoЗ гэтай нагоды да перадавікоў жніва прыехалі паважаныя госці: намеснікі старшыні Аршанскага райвыканкама Канстанцін Савін і Алег Смірноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Святлова, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Алег Макарэвіч, каб павіншаваць з агульным поспехам для ўсёй вобласці, выказаць хлебаробам словы падзякі за добрасумленную працу на зямлі. Ім уручылі граматы, падарункі і сноп – сімвал багатага ўраджаю.
Не хавае сваёй радасці за падначаленых і старшыня СВК “Ларынаўка” Аляксандр Кухцянкоў. “У Мікалаі і Сяргеі ніколі не сумняваўся. Вельмі надзейныя, адказныя і добрасумленныя работнікі. Яны – Хлебаробы з вялікай літары, якіх смела можна ставіць у прыклад. Любая работа ў руках Мікалая Захарэнкі і Сяргея Каткоўскага кіпіць”.
Дарэчы, СВК “Ларынаўка” ўжо завяршыла ўсе работы на жніве. Зараз тут займаюцца падрыхтоўкай глебы, унясеннем арганічных угнаенняў, каб затым пачаць сяўбу азімых культур.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий