Дзмітрый Шамароў другі раз стаў лідарам на жніве сярод аршанскай моладзі

Вадзіцелем сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства “Радуньскае” на адвозцы зерня Дзмітрый Шамароў працуе другі год і ўжо другі раз становіцца лідарам у раёне на жніве сярод моладзі. 11 жніўня на МАЗ-555102 ён першым перавёз тысячу тон збожжа.
IMG_5607З гэтай нагоды да героя жніва з віншаваннямі і падарункамі прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алег Макарэвіч і загадчык сектара па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Юрый Трыбушэўскі.
Адказны, уважлівы, старанны. Так характарызуюць Дзіму старэйшыя калегі. Яму можна даверыць самую складаную справу. Па меркаванні самога вадзіцеля, зараз яго задача заключаецца ў тым, каб своечасова і з найменшымі тратамі перавезці хлеб. Спрыяльнае надвор’е, прафесіяналізм камбай-нераў таксама вельмі важныя складальнікі поспеху падчас уборкі ўраджаю.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий