Новыя ўмовы – лепшы вынік

Працаваць на новай малочнатаварнай ферме адно задавальненне – так сцвярджаюць аператары машыннага даення дзяржаўнага прад-прыемства “Межава” Ала Траян і Маргарыта Кулік (на здымку). Жанчынам ёсць з чым параўноўваць, бо ў кожнай з іх немалы вопыт работы ў сельскай гаспадарцы.

“Адна справа, калі ты доіш кароў уручную, а зусім іншая, калі гэта за цябе выконвае “разумны камп’ютар”, а ты толькі кантралюеш сам працэс”, – дзеляцца сваімі ўражаннямі аб новых умовах працы даяркі. – Больш таго, сістэма беспрывязнога ўтрымання дазваляе адразу абслугоў-ваць каля 250 кароў, што значна скарачае час даення”.

Дарэчы, усяго ў гаспадарцы налічваецца 2375 галоў буйной рагатай жывёлы. Гэта дае магчымасць атрымліваць за дзень 10700 кг малака, з іх 5500 кг – класа “экстра”. Валавая вытворчасць малака складае 142,2% ад узроўню мінулага года. Удой на адну карову – у сярэднім чатыры тысячы тон малака.

НАСТАССЯ ТУРОК

Добавить комментарий