У Беларусі адзначаецца Дзень Канстытуцыі

На Аршаншчыне ў чарговы раз прайшоў раённы этап усебеларускай акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Выдатнікі вучобы, прызёры і ўдзельнікі творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, прадметных алімпіяд, школьныя актывісты… Маладыя аршанцы, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – пашпарт.
У падарунак юнакі і дзяўчаты таксама атрымалі альбом “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, “Пашпарт аршанца” – у якім змешчана разнастайная інфармацыя з жыцця рэгіёна, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і “Аршанскі буквар”.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий