Зададзенымі тэмпамі

У новай пяцігодцы на ААТ “Завод “Легмаш” плануецца комплекс мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаець засваенню новых імпартазамяшчальных відаў прадукцыі, павелічэнню экспартных паставак.

Так, прадпрыемства мае намер засвоіць вытвор­часць арматуры і стальных канатаў, у якіх мае патрэбу будаўнічая галіна. Яшчэ адзін праект разлічаны на выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі – рукавоў высокага ціску. Бізнес-планам прадпрыемства прадугледжваецца мадэрнізацыя ліцейнай вытворчасці, дзе стане магчымым высокадакладнае ліццё вузлоў і корпусаў для машынабудаўнічых прадпрыемстваў, а таксама ўчастка металаканструкцый і водаахаладжальных элементаў для металургічнага абсталявання.

Па разліках спецыялістаў, у развіццё завода “Легмаш” у бліжэйшыя пяць год неабходна ўкласці Br20 млрд. У выніку да канца 2015 года аб’ём вытворчасці таварнай прадукцыі ў параўнанні з 2010 годам узрасце больш чым у 2 разы, пры гэтым рэнтабельнасць прадаж дасягне не меней 16%.

Але прадпрыемства мае намер не толькі значна нарасціць экспартныя пастаўкі і пашырыць ранкі збыту. Не забываюць тут і пра асабістыя патрэбы, напрыклад, забеспячэнне работнікаў спецвопраткай. З гэтай мэтай на прадпрыемстве створаны швейны ўчастак, дзе шыюць працоўнае адзенне не толькі для завода “Легмаш”, але і для Беларускага металургічнага завода.

Трэба адзначыць, што на новых працоўных месцах швейнага ўчастка працуюць і работнікі, якія раней трапілі пад скарачэнне, але перавучыліся і засталіся працаваць на родным прадпрыемстве. Сярод іх, напрыклад, былыя тэхнолагі Ала Казачонак і Зоя Максак (злева направа на здымку), якія зараз маюць высокія кваліфікацыйныя разрады і задаюць тэмп у рабоце.

Людміла ЛЮДМІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий