Сабе на карысць

У Смальянскай сярэдняй школе адбыліся спаборніцтвы па перацягванні каната, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, а таксама турнір па шашках. Малодшыя школьнікі складвалі пазлы.

Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, бо здаровы лад жыцця для іх заў­сёды на першым месцы. Не выпадкова, што на працягу апошніх некалькіх гадоў навучэнцы Смальянскай школы з’яўляюцца пераможцамі раённай спартакіяды, а таксама ўваходзяць у склад каманды Аршан­шчыны, якая пастаянна ўдзельнічае ў абласных спартыўных спаборніцтвах.

Кацярына Каляда, Даяна Мірановіч, Ганна Падалякіна і Надзея Шульгіна – спартсмены-актвісты, на ўліку якіх нямала дасягненняў. І ў гэтым, у першую чаргу, заслуга настаўніка фізічнай культуры Сяргея Аляксандравіча Шчэрбава, чалавека, які нераўнадушны да спорту і здаровага ладу жыцця.

У выніку спаборніцтваў пераможцамі па шашках сталі Настасся Бохан ( 6 клас), Вольга Мядзведзева (9 клас), Серафім Буракоў ( 6 клас), Вячаслаў Мацыль (8 клас); у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі – Ула­дзіслаў Жылінскі (8 клас) і Таццяна Шман ( 7 клас); у складванні пазлаў – Дыяна Візнер ( 4 клас). Усе чэмпіёны атрымалі Ганаровыя граматы ад аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама і прызы ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Настасся ТУРОК.

Добавить комментарий