«Каласы пад сярпом тваім» читают онлайн
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры распачаў анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
На YouTube-канале “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” з 13 красавіка 2020 г. два тыдні вядомыя беларускія артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнесмэны будуць чытаць па адной главе вядомага рамана. Пляцоўка для здымак — зала музея, дзе знаходзіцца пастаянная экспазіцыя, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу.
Марына СЯМАШКА.