З “Гармоніяй” у сэрцы

Прайшла сустрэча прадстаўнікоў пярвічнай ветэранскай арганізацыі Аршанскага райвыканкама.

У зале сабраліся ветэраны i ўдзель­нікі Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны працы. У кожнага з ix свой лёс, свае жыццёвыя выпрабаванні, але яны не страцілі аптымізму, энергіі i жадання жыць. Напрыклад, Ніне Маркелаўне Туманавай даўно за 80 гадоў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яна зyciм маладой дзяўчынкай пад кулямі перавязвала раны салдатам, падрывала эшалоны. Зараз пра ўсё перажытае Hiнa Маркелаўна часта расказвае на сустрэчах з вучнямі ў школах, на праводзімых мітынгах. Да таго ж, гэта цудоўная жанчына выдатна спявае. А хто не ведае заслужанага работніка культуры Валянціну Васільеўну Барысаву, у мінулым старэйшага работніка, загадчыка аддзела культуры райвыканкама? Яна i цяпер заусёды першая – i ў ветэранскім хоры, i на сходзе культработнікаў, i на мітынгах. Нельга не адзначыць Я. Лауту, В. Якіменку, М. Баркова, П. Герасіна за ix актыўную жыццёвую пазіцыю.

Сапраўды засвяціліся вочы ветэранаў, кaлi да ix на сустрэчу завітаў ансамбль “Гармонія” з Межава пад кіраўніцтвам дырэктара Межаўскай музычнай школы Вольгі Анатольеўны Катановіч. На працягу гадзіны ў зале гучалі цудоўныя беларускія пecнi. “Плакалі” i “cмяялicя” скрыпкі Алесі Тамашэвіч i Наталлі Аляб’евай. Удала спраўляліся з баянам, фартэпіяна i акардыёнам А. Ціханская, С. Калбасава, С. Багадзевіч, Т. Maiceeвa, А. Аўчынка. Як ручаёк лілася песня з вуснаў Алены Сянчылы – выпускніцы Межаўскай музычнай школы.

Дзякуй табе, “Гармонія”, за сапраўднае свята для душы, шчырасць, сардэчнасць i прафесіяналізм. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэраны выказваюць загадчыцы Аршанскага раённага аддзела культуры Святлане Анатольеўне Чобат.

С. ГАПАНЬКОВА,
старшыня пярвічнай арганізацыі
ветэранаў Аршанскага райвыканкама.

Добавить комментарий