Выйшла новая кніга па оршазнаўстве: яна прысвечана Барані

Серыя курса “Оршазнаўства” папоўнілася яшчэ адной новай кнігай – “Горад Барань – наша малая радзіма”.

Яе аўтарамі сталі настаўнік геаграфіі сярэдняй школы № 2 Віктар Жукоўскі і аршанскі краязнавец Аляксандр Шынкевіч. Выхад у свет кнігі з яркай вокладкай прымеркаваны да Году малой радзімы.

Кніга змяшчае каштоўныя гістарычныя звесткі пра Барань і прылягаючыя да яе тэрыторыі.

Выданне багата ілюстравана фотаздымкамі, сярод якіх нямала рэдкіх, архіўных. На іх захаваліся ўнікальныя віды старой Барані, яе тагачасныя жыхары, пабудовы, можна прасачыць і за этапамі станаўлення горада. Фотаздымкі расказваюць, чым жылі мясцовыя жыхары, якія грамадскія інтарэсы іх аб’ядноўвалі.

Не засталіся без увагі аўтараў рака Адроў і іншыя цікавыя і рэдкія аб’екты прыроды і даўніны.

Анжэла ШУРДУКОВА.
Фота аўтара.