4 красавіка католікі святкуюць Пасху | віншаванне

Анёл сказаў: «Не бойцеся. Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага? Ён уваскрос. Яго тут няма. Вось месца, дзе паклалі Яго. Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: апярэдзіць вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце, як Ён сказаў вам».

«Чаму шукаеце Жывога сярод памерлых?» Падобнымі словамі сустракае анёл жанчын каля пустой труны, дзе яшчэ дзень таму ляжала цела Божага Сына. Для нас, хрысціянаў розных канфесій, гэта слова гучыць таксама громка і актуальна, як дзве тысячы гадоў таму. Многія з нас надалей шукаюць Езуса Хрыста сярод памерлых. Замест таго, каб ісці за Жывым Хрыстом, мець з Ім цесныя сяброўскія адносіны, мы часта ўваходзім у спрэчкі, падзелы, пошукі правых і вінаватых, і нават больш, верым мацней забабонам і людскім правілам, чым Богу. Нелюбоў да Бога і абыякавасць да Яго – гэта хвароба нашага беларускага грамадства. Дык адкінем ад сябе боязь, каб зноў вярнуцца да нашай «беларускай галілеі», уба­чыць у іншым чалавеку Божае стварэнне, ды паспяшаемся кахаць і паважаць адзін другога. Менавіта таму словы анёла для нас надалей актуальныя.

Хрыстос Уваскрос!

Ад імя каталікоў нашага горада віншую ўсіх жыхароў Аршаншчыны са святам Пасхі Хрыста! Божага благаславення, супакою і надзеі для ўсіх вас, вашых родных і сяброў!

Айцец Вадзім МІЗЕР МІС,
настаяцель касцёла святога Юзафа.

Парадак пасхальных набажэнстваў у касцёле Святога Юзафа (вул. Савецкая, 6):

  • Пасвячэнне страў на велікодны стол:
  • у субботу 3 красавіка кожную гадзіну з 8.00 да 18.00.
  • Начная пасхальная літургія (субота, 3 красавіка) – 21.00.
  • Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (4 красавіка) – 11.00.

Парадак пасхальных набажэнстваў у касцёле Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі (вул. Магілёўская, 81):

  • Пасвячэнне страў на велікодны стол: субота, 3 красавіка, 15.00.
  • Начная пасхальная літургія (3 красавіка) – 20.00.
  • Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (4 красавіка) – 10.00.