Узнагароды юбіляру

Для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, аршанца Кіма Абрамавіча Гудковіча 2010 год стаў знамянальным не толькі ў сувязі з 65-годдзем Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, але і таму, што менавіта на гэты год прыйшоўся яго юбілейны, 85-гадовы дзень нараджэння.
Таму прымаць шчырыя віншаванні і кветкі ад начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта Алены Фёдараўны Русаковай, старшыні гарадскога савета грамадскага аб’яднання ветэранаў Валянціна Сяргеевіча Самойленкі, а таксама адказнага сакратара савета ветэранаў Раісы Пятроўны Кудры было прыемна ўдвая. Акрамя гэтага, у дзень свайго нараджэння ветэран Кім Абрамавіч Гудковіч за актыўны ўдзел у выхаванні маладога пакалення і значны ўклад у работу сярод ветэранаў быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта і гарадскога савета ветэранаў. Ад імя калектыву “Аршанскай газеты” юбіляр атрымаў памятны сувенір.
“Ваш подзвіг ніколі не бу-дзе забыты”, – адзначыла ў сваім урачыстым віншаванні начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце гарвыканкама Алена Фёдараўна. І гэта са-праўды так, бо дзякуючы по-дзвігу і гераізму такіх людзей, як Кім Абрамавіч, і дасталася нам Перамога.

Здароўя,  бадзёрасці,  міру  і  шчасця…Для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, аршанца Кіма Абрамавіча Гудковіча 2010 год стаў знамянальным не толькі ў сувязі з 65-годдзем Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, але і таму, што менавіта на гэты год прыйшоўся яго юбілейны, 85-гадовы дзень нараджэння.Таму прымаць шчырыя віншаванні і кветкі ад начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта Алены Фёдараўны Русаковай, старшыні гарадскога савета грамадскага аб’яднання ветэранаў Валянціна Сяргее-віча Самойленкі, а таксама адказнага сакратара савета ветэранаў Раісы Пятроўны Кудры было прыемна ўдвая. Акрамя гэтага, у дзень свайго нара-джэння ветэран Кім Абрамавіч Гудковіч за актыўны ўдзел у выхаванні маладога пакалення і значны ўклад у работу сярод ветэранаў быў узнагароджаны Ганаровымі граматамі Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта і гарадскога савета ветэранаў. Ад імя калектыву “Аршанскай газеты” юбіляр атрымаў памятны сувенір.“Ваш подзвіг ніколі не будзе забыты”, – адзначыла ў сваім урачыстым віншаванні начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце гарвыканкама Алена Фёдараўна. І гэта сапраўды так, бо дзякуючы подзвігу і гераізму такіх людзей, як Кім Абрамавіч, і дасталася нам Перамога.

Добавить комментарий