У Оршы працуе выстава малюнкаў старога Мінска

У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі праходзіць выстава з фондавых збораў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Геалакацыя Мінск. Графіка ХХ стагоддзя», прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Выстава з’явілася ў Оршы невыпадкова. Яна была створана да 955-годдзя Мінска. Краязнаўцы сталіцы вырашылі, что будзе сімвалічна паказаць яе ў нашым горадзе, які сёлета таксама юбіляр.

На выставе прадстаўлены факсіміле 30 жывапісных і графічных работ, сярод якіх можна ўбачыць знаёмыя плошчы і вуліцы галоўнага горада краіны. Гэта своеасаблівая рэтраспектыва апошніх 200 гадоў існавання Мінска, дзе кожны перыяд прыкметны сваімі асаблівасцямі, знакавымі для гараджан падзеямі: урбанізацыяй, развіццём і ваеннымі разбурэннямі, будаўніцтвам новых мікрараёнаў і адраджэннем гістарычнага цэнтра, гарадскімі святамі і буднямі мінчан.

Вядомыя мастакі і менш папулярныя аўтары выступаюць у ролі гістарыёграфаў беларускай сталіцы, яны па-свойму адлюстроўваюць яе на палотнах і паперы, але кожнаму з іх удаецца перадаць тое, што называюць душой горада.

Прадстаўленыя мастацкія творы з’яўляюцца цікавым дакументальным матэрыялам для даследчыкаў архітэктуры і гарадскога побыту. Багатая на разнастайныя стылі ў выкананні гарадскога пейзажу, яна можа прывабіць да сябе прыхільнікаў графікі і маладых мастакоў, якія спрабуюць сябе ў архітэктурным малюнку.

Выстава будзе працаваць да 31 ліпеня.

Аршанская гарадская мастацкая галерэя В. А. Грамыкі знаходзіцца па адрасе: вул. Уладзіміра Леніна, 6а, 2-гі паверх. Працуе штодня, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Даведкі по тэлефоне 8 (0216) 56-37-50.

А. ЧАРНЯК, навуковы супрацоўнік Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі.
Фото Алесі СЦЯПУРКІ.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.