Пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

У аўторак 20 красавіка пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Па 24 красавіка ўключна ўчастковыя выбарчыя камісіі Аршанскага рэгіёна будуць працаваць у двухзменным рэжыме: з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 гадзін.

Прадастаўленую Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь магчымасць  датэрміновага галасавання кожны з выбаршчыкаў  можа выкарыстаць  у поўнай меры. Напрыклад, гэтыя юнакі на здымку – навучэнцы  групы 202 ЭК  электразабеспячэння каледжа чыгуначнага транспарту – вырашылі прагаласаваць менавіта  20 красавіка. Для ўраджэнца Брэсцкай вобласці Дзяніса Кузьмінчука, горада Магілёва – Кірылы Алейнікава і Паўла Пруднікава выбары – падзея знамянальная. Па-першае, усе трое  галасавалі ўпершыню, па-другое, іх выбар дазволіць кандыдатам  здзейсніць свой намер у плане грамадскай дзейнасці і, нарэшце, тут завязалася мужчынскае  сяброўства, якое, безумоўна, за гады вучобы замацуецца, а наш горад стане для рабят  кропкай на карце, куды яны час ад часу абавязкова будуць вяртацца.

Л. ГАТОЎСКАЯ
НА ЗДЫМКУ: злева направа: старшыня выбарчай камісіі ўчастка для галасавання № 47  В. Хуцкі разам з маладымі выбаршчыкамі Д. Кузьмінчуком, К. Алейнікавым і П. Пруднікавым.

Добавить комментарий