Александрыя сустрэне сяброў з Оршы

На рэспубліканскім свяце “Купалле” 8 ліпеня побач з пасёлкам Александрыя будзе шырока прадстаўлены Аршанскі раён.

Спецыялісты льнокамбіната і мясакансервавага камбіната прадставяць сваю прадукцыю на вялізным падворку прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. “ОршаСырзавод”адправіцца на фэст з навінкамі плаўленых сыроў і марожанага. На святочных пляцоўках таксама размесцяцца лаўкі з сувенірамі майстроў Аршанскага гарадскога цэнтра рамёстваў. А мастакі Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў г.п. Копысь павязуць на свята асаблівы заказ – гліняныя вырабы з лагатыпам “Александрыя”, якія карыстаюцца асаблівым попытам ўжо не першы год. Так што ў гасцей свята будзе магчымасць пазнаёміцца з эканамічным і культурным патэнцыялам Аршанскага рэгіёна.

Людміла ЛЮДМІНА.
Здымак А. Турок.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.