У Аршанскім музеі У.С.Караткевіча пачала работу выстава Галіны Галеевай

Пад такой назвай у Аршанскім музеі У. С. Караткевіча 1 ліпеня пачала работу выстава Галіны Галеевай, прысвечаная прыгажосці малой радзімы фатографа – Віцебшчыне. Выстава таксама прымеркавана да 85-годдзя Віцебскай вобласці.

Галіна Мікалаеўна нарадзілася ў Аршанскім раёне, доўгі час жыла і працавала ў Віцебску. Цяпер жыве ў Мінску. З’яўляецца актыўным удзельнікам фотагуртка «Пазітыў» Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы г. Мінска. Удзельнічала ў калектыўных выставах у філіяле Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы г. Мінска, бібліятэках № 7, 10 імя М. Мінковіча, 11,15 імя Цёткі, дзіцячай бібліятэцы № 2 г. Мінска. Персанальныя выставы фатографа таксама праходзілі ў Мінску.

У зале-галерэі музея прадстаўлена 41 работа аўтара, на якіх адлюстраваны славутасці і памятныя мясціны такіх гарадоў Віцебскай зямлі як Орша, Полацк, Віцебск, вёсак Мосар, Камаі, музея-сядзібы І. Я. Рэпіна “Здраўнёва”.

Зірнуць на свет вачыма фатографа можна ў Аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча (г. Орша, вул.Уладзіміра Леніна, 26). Фотавыстава будзе працаваць да 31 ліпеня штодзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00.

Тэлефон для даведак 8 (0216) 51-18-49.