ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ ЖНІВА!

У гэтыя дні дэлегацыя Аршанскага раёна знаходзіцца на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2011” у Маладзечна. Сярод пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва ва ўборцы зерневых, зернебабовых культур і нарыхтоўцы кармоў будуць названы імёны і нашых хлебаробаў.

Дырэктар ААТ “Аршанскі райаграсервіс” Васіль Гароднікаў адзначаны за трэцяе месца ў намінацыі “За дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў”, сярод сельскагаспадарчых арганізацый (іх філіялаў) і перамогу ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”;

галоўны аграном гэтага прадпрыемства Анатоль Дробышаў стаў адным з лепшых (другой групы) сярод галоўных аграномаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў), забяспечваючых выкананне задання па пастаўцы піваваранага ячменю ў лік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб;

вадзіцелі ААТ “Аршанскі райаграсервіс” Ігар Марозаў і ААТ “Роскі Сялец” Дзмітрый Карабанаў занялі другое месца сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў. У гэтай жа намінацыі трэцяе месца ў ва­дзіцеляў ААТ “Птушкафабрыка Аршанская” Віталя Суманава, ААТ “Задроў’е” Аляксея Дамброўскага;

• сярод экіпажаў зернеўборачных камбайнаў другое месца ў экіпажа камбайнераў з КСУП “СГЦ “Задняпроўскі” Сяргея Грэкава і Паўла Магера, сярод маладых экіпажаў зернеўборачных камбайнаў другое месца ў прадстаўнікоў ААТ “Агракамбінат “Юбілейны” Аляксея Парчэўскага і Ігара Клімянкова;

• першае месца сярод аператараў зернесушыльных установак у Юрыя Мяньшыніна (КСУП “СГЦ “Задняпроўскі”), трэцяе – у Сяргея Іванова (ААТ “Маяк Высокае”).

• за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія займаліся перавозкай травяных кармоў ад кормаўборачных камбайнаў і машын сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў), другое месца ў трактарыстаў-машыністаў ААТ “Маяк Высокае” Мікалая Мікіценкава, ДП “Межава” – Аляксея Пахоменкі.

Віншуем пераможцаў!

Настасся ТУРОК.

Добавить комментарий