Як прайшоў тэматычны дзень «Беларуская мова – мелодыя сэрца» у дзіцячым садку № 38 г. Баранi

У дзяржаўнай установе адукацыi «Дзiцячы сад № 38 г. Баранi» 21 лютага прайшоў тэматычны дзень «Беларуская мова – мелодыя сэрца», прысвечаны Мiжнароднаму дню роднай мовы.

Мэта мерапрыемства накiравана на фармiраванне ў выхаванцаў цiкавасцi i станоўчых адносiн да роднай мовы. На працягу дня выхаванцы спявалi песнi на роднай мове, дэкламавалі вершы, гулялi ў беларускiя народныя гульнi, расказвалi казкi. Выхаванцы зазiрнулi ў мiнi-музей «Беларуская хатка», дзе даведалiся пра беларускi посуд, традыцыi беларускага народа.

Г. Курачкiна, намеснiк загадчыка па асноўнай дзейнасцi ДУА «Дзiцячы сад № 38 г. Баранi».