Каранцінныя правілы ўвозу і вывазу раслінай прадукцыі

У Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца сістэма дзяржаўных мерапрыемстваў па знешняму і ўнутранаму каранціну раслін, накіраваных на ахову тэрыторыі ад пранікнення каранцінных і іншых небяспечных шкоднікаў, захворванняў раслін.

Усе грузы расліннага паходжання, якія завозяцца на тэрыторыю раёна з-за межаў рэспублікі, а таксама тыя, што вывозяцца, падлягаюць абавязковаму фітасанітарнаму догляду і каранціннай экспертызе: насенне і пасадачны матэрыял сельскагаспадарчых лясных і дэкаратыўных культур, любая іншая прадукцыя расліннага паходжання (агародніна і садавіна, крупы, харчовае і фуражнае збожжа, валакно, тара драўнінная, упаковачны матэрыял), якая можа быць пераносчыкам шкоднікаў, хвароб раслін.

Увоз у Рэспубліку Беларусь падкаранцінных матэрыялаў дапускаецца пры наяўнасці імпартнага каранціннага дазволу і фітасанітарнага сертыфікату, дзе вызначаны ўмовы ўвозу  і выкарыстання гэтых матэрыялаў. Першасная праверка грузу і суправаджальных яго фітасанітарных дакументаў ажыццяўляецца ў месцах памежнага мытнага кантролю. У месцах разгрузкі неабходна абавязкова правесці паўторны каранцінны догляд груза. Пры гэтым на суправаджальных дакументах ставіцца штамп аб паўторным надглядзе, складваецца акт інспектарам па каранціну. Калі адсутнічае пацвярджэнне, што груз прайшоў дзве стадыі каранціннага надгляду, прадукцыя, якая паступіла ў раён, павінна быць прад’яўлена для надгляду інспектару раённага каранціннага пункта  да пачатку рэалізацыі або перапрацоўкі. У любым выпадку неабходна інфармаваць інспектара аб паступленні падкаранціннага грузу на тэрыторыю раёна.

Вываз падкаранцінных матэрыялаў робіцца ў суправаджэнні фітасанітарнага сертыфіката пасля праходжання каранціннай  экспертызы. Для атрымання фітасанітарнага сертыфіката грузаадпраўшчык абавязаны падрыхтаваць партыю груза ў адпаведнасці з патрабаваннем імпарцёра і не пазней, чым за 10 дзён да адпраўкі падаць у інспекцыю па каранціну раслін заяву, якая ўтрымлівае:

  • назву падкаранціннага матэрыялу і яго колькасць;
  • назву краіны, куды робіцца адпраўка;
  • тэрмін і месца адпраўкі;
  • пункт вывазу цераз мяжу і адрас атрымальніка;
  • копію кантракта (дагавора).

Не пазней чым за пяць дзён да адгрузкі прадукцыя павінна быць прад’яўлена каранціннаму інспектару для надгляду і адбору ўзораў.

Каранцінныя правілы абавязковыя для  выканання ўсімі ведамствамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі.

В. АЎДЕЕНКА, галоўны аграном Аршанскай РГІ.

Добавить комментарий