Дзве сястры – Беларусь і Расія

У горадзе і раёне, як заўсёды, у рамках святкавання Дня адзінства народаў Беларусі і Расіі запланаваны шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Гэта тэматычныя ўрокі, інфармацыйныя гадзіны ў навучальных установах і кніжныя выставы, прэс-агляды ў бібліятэках, сустрэчы ў працоўных калектывах па пытаннях інтэграцыі.

У раёне, напрыклад, учора адбылася канцэртная праграма з удзелам хору Цітовіча, якая была прымеркавана менавіта да Дня адзінства народаў Беларусі і Расіі, а ў Оршы святочны канцэрт з гэтай нагоды адбудзецца 2 красавіка ў дзіцячай школе мастацтваў №1.

Дарэчы, у горадзе Оршы і Аршанскім раёне вядзецца актыўная мэтанакіраваная работа па ўмацаванні сувязяў паміж гарадамі брацкіх краін. Кіраўніцтвам города наладжана міжнароднае супрацоўніцтва паміж раёнам Заходняе Дзягуніна (г. Масква), Краснагвардзейскім раёнам Санкт-Пецярбурга, Вязьмай. З’явіліся ў нас і новыя сябры – гэта г. Гагарын Смаленскай вобласці і Цвер. У хуткім часе з гэтымі расійскімі гарадамі будуць падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве.

А ў кіраўніцтва Аршанскага раёна цёплыя, даверлівыя адносіны з адміністрацыяй і маладзёжным парламентам раёна Копцева горада Масквы, якія толькі ў мінулым годзе тройчы пабывалі на Аршаншчыне. Яны прымалі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю з дня першага залпа “Кацюшы”, ва ўзнагароджанні ветэрана П. Упеніка юбілейным памятным знакам “70 год бітвы за Маскву”, а ў снежні 2011 года падпісалі палажэнне аб правядзенні штогадовага міжнароднага маладзёжнага фестывалю “Перспектывы…”.

Настасся АЛЯКСАНДРАВА.

Добавить комментарий