У Оршы пройдзе акцыя «Уладзімір Караткевіч. Партрэт горада і чалавека»
У Оршы пройдзе займальная экскурсія «Уладзімір Караткевіч. Партрэт горада і чалавека», прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін і 95-годдзя У. С. Караткевіча.

Любоў да малой радзімы пісьменнік пранёс праз сваё жыццё. Оршы былі прысвечаны эсэ «Рша камен…», вершы «Орша», «У дняпроўскай хвалі бы ў калысцы», паэма «Родина». Узгадваецца Аршаншчына і ў раманах Караткевіча «Леаніды не вернуцца да зямлі», «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
Падчас экскурсіі вы пачуеце не толькі захапляльныя гісторыі пра пісьменніка, але і даведаецеся шмат цікавых фактаў пра яго жыццёвы і творчы шлях.
Экскурсія адбудзецца 19 красавіка (пры адсутнасці ападкаў і моцнага парывістага ветру). У выпадку дрэннага надвор’я будзе дадаткова паведамлена аб новай даце экскурсіі.
Пачатак экскурсіі ў 14.00. Удзел у экскурсіі платны. Працягласць праграмы – 2-2,5 гадзіны. Колькасць месцаў абмежавана.
Рэгістрацыя па тэлефоне 8(0216) 51-18-49. Білеты неабходна набыць у філіяле «Аршанскі музей У. С. Караткевіча» (г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 26).
Рэжым працы музея: 10.00-18.00 (выхадны – панядзелак).
Дзеці да 16 гадоў прымаюць удзел толькі з бацькамі.
Аршанскі музей У. С. Караткевіча.
