“Мова мая, беларуская, родная…”

Пад такой назвай адбылося ў раённай бібліятэцы свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Да гэтай падзеі таксама былі аформлены кніжная выстава “Старонкі мілагучнай роднай мовы” і фотавернісаж.

У раздзеле “Паэтычныя зоркі Бабініч” размясціліся зборнікі вершаў Б. Літаровіча “Желаю всем добра”, “Край мой милый”, “Край мой белорусский”, “Хочу, чтоб мир нас радовал”. Побач з гэтымі кнігамі размясціліся і зборнікі Н. Лялік “Ад сэрца да сэрца”, “Адлятаюць гады вераніцай увысь” і іншыя.
Вельмі добра, што на гэта свята сабраліся разам вучні Бабінічскай СШ, члены клуба “Гармонія”, усе, хто любіць родную беларускую мову.

Орша, Аршаншчына, Бабінічы – багатыя на таленавітых людзей. Адна з іх, Надзея Якаўлеўна Лялік, піша вершы на беларускай мове, любіць спяваць і займаецца народнай творчасцю – вышыўкай. А зараз вырашыла асвоіць музычны інструмент – гармонік.

Надзея Якаўлеўна родам з Палесся, але ўжо шмат гадоў жыве ў пасёлку Бабінічы. На вечарыне беларускага слова мы пачулі вершы ў выкананні аўтара, а яшчэ цікавыя выказванні на тэму “Сакрэты паэзіі”, якія падрыхтавалі навучэнкі мясцовай школы Таццяна Маханькова і Марыя Раманоўская. Даяна Рошча прачытала нам верш “Роднае слова”.

Л. ЛАГУНОВА,
метадыст АБМ.

Добавить комментарий