У ліку праслаўленых

Дзень праслаўлення святога праведнага Іаана Кармянскага адзначаецца 31 мая. У Свята-Троецкім храме нашага горада знаходзіцца ікона з часцічкай яго мошчаў.

Іаан Гашкевіч нарадзіўся ў 1837 годзе ў сяле Страшын Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Паслушанне, праца і малітва з маладых гадоў сталі галоўнымі рысамі айца Іаана.

З 1862 года Іаан Гашкевіч служыў іерэем у царкве Нараджэння Багародзіцы вёскі Шарсцін Рагачоўскага павета. Праз чатыры гады быў пераведзены ў вёску Агародня, дзе ва -ўзросце 39 гадоў атрымаў месца настаяцеля.

У 70 гадоў айца Іаана ўзвялі ў сан протаіерэя. Але ўжо праз пяць гадоў ён выйшаў за штат па ўзросце і стане здароўя, саступіўшы месца свайму малодшаму сыну Іаану.

У 1997 годзе была знойдзена і раскрыта магіла з нятленнымі машчамі праведнага Іаана Кармянскага. Пасля чаго адбылося царкоўнае праслаўленне Іаана Кармянскага і далучэнне яго да ліку святых зямлі Беларускай. Цяпер мошчы Іаана Кармянскага знаходзяцца ў вёсцы Карма ў царкве Пакрова Багародзіцы.

М. СІНЯКОЎ

Добавить комментарий