У Аршанскім раёне прайшлі тактычна-спецыяльныя вучэнні
У Аршанскім гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшлі тактычна-спецыяльныя вучэнні на терыторыі Бабініцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.

Па тактычнай задумцы, у выніку кароткага замыкання электраправодкі цеплавентылятара ў жылым пакоі адбылося ўзгаранне дывана, агонь распаўсюджваўся па гарачых павернях маёмасці. Спрацавала сігналізацыя «Маланка», персанал пачаў праводзіць мерапрыемствы па эвакуацыі людзей. У суседніх пакоях знаходзіліся тры чалавекі.

На вучэннях было задзейнічана 15 адзінак пажарнай тэхнікі, больш за трыццаць чалавек асабовага складу Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.

У ходзе вучэнняў былі адпрацаваны дакладнасць і зладжанасць дзеянняў работнікаў Бабініцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, падраздзяленняў Аршанскага ГРАНС і ўсіх службаў узаемадзеяння. Па завяршенні заняткаў былі падведзены вынікі з падрабязным разглядам дзеянняў кожнага работніка.
Аршанскі ГРАНС.
