Расклад святочных набажэнстваў у касцёлах Оршы
Кожны год 25 снежня католікі ўсяго свету адзначаюць свята, якое кранае сэрца кожнага веруючага чалавека, пад назвай «Божае Нараджэнне».

Як паведаміў журналісту «Аршанскай газеты» ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі, благачынны аршанскі, у касцёле святога Юзафа ў г. Оршы па вул. Савецкай, 6 урачыстая літургія, Пастэрка, распачнецца 24 снежня ў 22.00. Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння 25 снежня святая Імша адбудзецца ў 11.00.

У касцёле Беззаганнага Сэрца Марыі ў г. Оршы па вул. Гомельскай, 1 урачыстая літургія Божага Нараджэння 25 снежня адбудзецца ў 9.00.
Ул. інф.
Фота Сяргея СЛЯПЦОВА.
Поўная перадрукоўка тэксту і фатаграфій забаронена. Частковае цытаванне дазволена пры наяўнасці гіперспасылкі.
