Свята спорту Аршанскага раёна

Не так даўно ў аграгарадку Зубава адбыліся 44-я  раённыя спартыўныя гульні, у якіх,  акрамя  шматлікіх балельшчыкаў, прыняло ўдзел больш за 250  чалавек, што ўвайшлі ў склад каманд ад працоўных калектываў раёна.

На чале каманд сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў былі кіраўнікі, іх намеснікі па  ідэалагічнай рабоце, а таксама  прафсаюзныя лідэры  працоўных калектываў. Адметна, што ў адпаведнасці з традыцыяй, штогод прызы для  гэтага відовішчнага спартыўнага свята  выдзяляе прафкам работнікаў аграпрамысловага комплексу  Аршанскага раёна пад  старшынствам  В. Мурашкі. Сёлетні год не стаў выключэннем. Забягаючы наперад  адзначу: прыз за першае месца па ўдзелу ў 44-ых раённых  спартыўных гульнях  забрала  каманда з РСУП СГЦ “Задняпроўскі”. Па выніках,  падведзеных кампетэнтным складам журы,  у ліку самых  падрыхтаваных каманд у розных відах спорту  па выбары аказаліся: па баскетболе – каманда ААТ “Птушкафабрыка Аршанская”,  па міні-футболе – ААТ “Агракамбінат “Юбілейны”. Каманда мужчын гэтага прадпрыемства  выйшла ў пераможцы  па валейболе, а сярод жаночых каманд лідэрам стала каманда са Смальянскага агракаледжа. У перацягванні канату  самымі моцнымі  сталі спартсмены з ААТ “Агракамбінат “Юбілейны”, а вось у легкаатлетычнай  эстафеце, як і ў гіравым спорце  –  работнікі РСУП СГЦ “Задняпроўскі”. Амаль штогод  самым дужым чалавекам Аршанскага раёна  прызнаецца  Мікалай Васкрасенскі з гэтага працоўнага калектыва. У суботу Мікалай здолеў падняць гіру на памер выцягнутай рукі ажно 160 разоў!

У агульнакамандным заліку перамогу для  сваіх калектываў  у напружанай, але цікавай барацьбе здолеліздабыць каманды РСУП СГЦ “Задняпроўскі”, другое месца  заняла прадстаўнікі ААТ “Агаркамбінат  Юбілейны”,  трэцяе – каманда Смальянскага агранамічнага каледжа.

Арганізатарамі 44-х спартыўных гульняў выступілі:   аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама, прафкам  работнікаў АПК Аршанскага раёна  і аддзел  па справах моладзі Аршанскага райвыканкама.

Грунтоўную культурную праграму  з удзелам сама-дзейных  артыстаў, якая стала гарманічным  дапаўненнем  святу, падрыхтаваў аддзел культуры Аршанскага райвыканкама. Адметна, што на спартыўным мерапрыемстве было шмат дзетвары, якая, безумоўна, бу-дзе рабіць усё дзеля таго, каб праз пэўны час выступіць за гонар адной з каманд Аршанскага раёна.

Л. Гатоўская

Добавить комментарий